Працоўная акцыя "Беражы і ахоўвай прыроду".
Мэта дадзенай акцыі – прыцягнуць як мага больш людзей да барацьбы з забруджваннем навакольнага асяроддзя. У рамках мерапрыемства дзеці падрыхтавалі малюнкі на тэму «Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная Зямля!», а таксама брашуры з інфармацыяй аб раскладанні смецця прыроднага і прамысловага паходжання.
У рамках абласнога марафона актыўнага адпачынку "Лета дзень за днём" прайшла ігратэка на свежым паветры "Сонечныя агеньчыкі".
Прайшоў тыдзень памяці Элізы Ажэшка:
* Экскурсія па вёсцы Мількаўшчына пазнаеміла удзельнікаў з радавым маёнткам Ажэшкі. Наведванне месца, дзе нарадзілася пісьменніца, было канчатковым пунктам экскурсіі. Акрамя таго, сапраўднай знаходкай стаў агляд Пакроўскай царквы ў вёсцы Мількаўшчына.
* У рамках літаратурнай гасцеўні "Каралева жывога слова" адбыўся конкурс на лепшага чытача вядомай пісьменніцы.
* Малюнкі на тэму "Мой родны кут" былі прадстаўлены на творчай выставе.
Спартыўна-гульнявая праграма "Вясёлыя старты".
Дзень быў насычаны гульнямі, спартыўнымі спаборніцтвамі. Конкурсна-гульнявая праграма даставіла массу здавальнення.
У час наведвання радавых могілак у весцы Залесна Шчучынскага раёна, мясцовыя жыхары паведалі новыя звесткі пра сваячку Элізы Ажэшкі Катажыну Пачабутову, якая пахавана на гэтых могілках.
Прайшоў велапрабег "Вяртанне да вытокаў", прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і году Малой Родзіны па маршруце Скідзель – Ханевічы – Мількаўшчына.
Наведалі экспазіцыю, прысвечаную Элізе Ажэшка ў літаратурна-краязнаўчым музеі і ліпавую алею каля месца размяшчэння сядзібнага дома Элізы Ажэшкі.
У Беларусі прайшла агульнарэспубліканская акцыя - Дзень вышыванкі.
Прайшлі тэматычныя мерапрыемствы: фотаконкурс "Сэлфі-фота з вышыванкай", тэматычная выстава і паказ у музеі, велапрабег "Вяртанне да вытокаў".
Музею належыць важнае месца ў выхаванні навучэнскай моладзі, забеспячэнні захаванасці каштоўнасцяў гісторыі, культуры, прыроды, а таксама ў пашырэнні сярод вучняў ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.
Музей наведалі навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы.
У музеі можна адчуць дыханне самой Гісторыі. Тут кожная рэч захоўвае сваю таямніцу.
Музей наведалінавучэнцы Раціцкай сярэдняй школы.
Здавалася б, навагоднія святы ззаду, але не! У нас прайшла экскурсійна-забаўляльная праграма"Чароўная прыгода" ў рамках Калядных сустрэч лідараў дзіцячых і моладзевых арганізацый і аб'яднанняў.
У гэты дзень для падапечных сем'яў з Цэнтра пара адбылася экскурсія ў літаратурна-краязнаўчы музей д. Мількаўшчына, майстар-клас, забаўляльная праграма " Навагодняя прыгода ў гасцях у зімы!"
Напярэдадні калядных святаў экскурсаводы наведалі шматдзетную сям'ю Бараноўскіх. Паказалі невялікую інсцэніроўку, прачыталі вершы, правялі гульні і конкурсы, падарылі падарункі.
Прайшло народнае свята "Шчадроўкі". Свята не толькі прыносіць радасць дзецям, дарослым, але і дае магчымасць "дакрануцца" да традыцый і абрадаў беларускага народа.
Колядники спявалі калядныя песні, расказвалі вершы, танцавалі, з гасцямі гулялі ў беларускія народныя гульні.
Літаратурна-краязнаўчы музей
дзяржаўнай установы адукаціі
"Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"
(в.Мількаўшчына)
Тэл.: 8 (0152) 68-38-54
Тэл.: 8 (0152) 68-38-54
Літаратурна-краязнаўчы музей